Дамок у Каломне

Дамок у Каломне
Домикъ въ Коломнѣ
Жанр паэма
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1830
Дата першай публікацыі 1833

«Дамо́к у Кало́мне» — жартоўная паэма Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, напісаная ім у 1830 годзе ў Болдзінскую восень (скончана 10 кастрычніка)[1]. Напісана актавамі, прычым першыя строфы прысвечаны металітаратурнаму абмеркаванню вартасцей гэтай страфы.

Стварэнне і публікацыя

Паэма створана ў адказ на папрокі «Северной пчелы» пра тое, што Пушкін не піша «сур'ёзныя» творы ў славу поспехаў рускай зброі. Ён намерваўся друкаваць паэму ананімна, але пазней адмовіўся ад гэтай задумы і выключыў з друкаванага варыянта звязаныя з гэтай тэмай строфы.

Чарнавых варыянтаў паэмы не захавалася, адзіная рукапісная крыніца — так званы «Белавы аўтограф з папраўкамі», які захоўваецца ў рукапісным аддзеле Пушкінскага Дома (ПД, ф. 244, оп. 1, № 905)[2]. Упершыню надрукавана ў 1833 годзе ў альманаху «Новоселье» з не зусім патлумачанай датыроўкай 1829 годам[3].

У першай рэдакцыі 54 актавы: 22 актавы прадмовы, 30 актаў асноўнага тэксту і 2 актавы заканчэння. Канчатковы варыянт складаецца з 40 актаў. Пры публікацыі таксама быў прапушчаны эпіграф: «Modo vir, modo femina», Ovidius[4].

Беларускі пераклад

Паэма перакладзена на беларускую мову Аркадзем Куляшовым.

Крыніцы

  1. Цявловский, М. А., Модзалевский, Л. Б., Зенгер, Т. Г. Подсчет стихов в 57 октавах «Домика в Коломне» // Рукою Пушкина: Несобранные и неопубликованные тексты. — М.-Л.: Академия, 1935. Архівавана 13 студзеня 2014 года.
  2. Фомичёв, С. А. К творческой истории поэмы «Домик в Коломне»: (Наблюдения над рукописью) // Временник Пушкинской комиссии. — Москва: Наука, 1977. Архівавана 6 жніўня 2016 года.
  3. Барыс Тамашэўскі бачыў у гэтым жартоўную адсылку да пушкінскага падарожжа на ахоплены вайной Каўказ (1829), ад якога ў сталіцы чакалі ваенна-патрыятычнай паэмы.
  4. «То мужчына, то жанчына», АвідзійМетамарфозы», кн. IV, ст. 280).

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya