Палтава (паэма)
«Палта́ва» — паэма Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, напісаная ў 1828 годзе. Выйшла ў свет асобным выданнем у канцы сакавіка 1829 года. Паэма прысвечана Марыі Валконскай, дачцэ генерала Раеўскага, героя вайны 1812 года, якая накіравалася за сваім мужам-дзекабрыстам у сібірскую ссылку. Назва паэмы ўказвае на Палтаўскую бітву, якая адбылася 27 чэрвеня 1709 года. Першапачатковая назва паэмы — «Мазепа»; толькі ў апошні момант Пушкін змяніў яе на «Палтава» (згодна з дзённікам А. М. Вульфа, «з прыватных прычын»[1]; сам Пушкін прычынай змены назвы назваў эпіграф паэмы і нежаданне праславіцца як эпігон Байрана, у якога быў твор з аналагічнай назвай[2]). У працы над паэмай Пушкін звяртаўся да гістарычных крыніц, а таксама да малдаўскіх паданняў, народных украінскіх песень і дум. Пры чытанні паэмы адчуваецца ўплыў народных песень, казачных матываў на яе змест і характар выяўлення яе персанажаў. СюжэтДзеянне адбываецца ва Украіне (у складзе Рускага царства) у горадзе Палтаве ў 1709 годзе, у перыяд Паўночнай вайны; апісваецца будучая Палтаўская бітва паміж войскамі Пятра І і Карла XII. Паэма складаецца з трох песень. У першай песні апавядаецца пра Марыю, дачку генеральнага суддзі Качубея і хросніцу украінскага гетмана Мазепы, якая стала, згодна з сюжэтам, каханкай гетмана[3]. Згадваюцца таксама падзеі Паўночнай вайны. У другой песні апавядаецца пра тое, як Качубей паведаміў Пятру аб будучай здрадзе Мазепы, чаму Пётр адмовіўся верыць, і пра далейшае смяротнае пакаранне Качубея, якое Марыя не прадухіліла. За выключэннем ролі Марыі, дадзеная частка сюжэта заснавана на гістарычных фактах. У трэцяй песні ідзе апісанне здрады Мазепы і пераходу на бок Швецыі, уласна Палтаўскай бітвы і далейшага лёсу герояў. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia