Мяцеліца (аповесць)

Мяцеліца
Метель
Жанр аповесць
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1830
Дата першай публікацыі 1831
Апублікаваны ў Аповесці нябожчыка Івана Петровіча Белкіна

«Мяце́ліца»аповесць Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна з цыклу «Аповесцей нябожчыка Івана Пятровіча Белкіна», напісаная ў Болдзіне. Аповесць напісана апошняй у цыкле; яна была скончана 20 кастрычніка 1830 года.

Як і аповесць «Паненка-сялянка», «расказана» падстаўному аўтару Белкіну дзявіцай К. І. Т.

Аповесць цесна перагукаецца з баладай Васіля Жукоўскага «Святлана», пачынаючы з эпіграфа, агульнага містычнага настрою і заканчваючы развязкай-тлумачэннем[1].

Храналогія

Храналогія падзей аповесці даволі дакладна ўстаноўлена ў ёй самім аўтарам:

  • пачатак 1812 года: уцёкі Мар'і Гаўрылаўны з дому і вянчанне з гусарам Бурміным.
  • канец зімы ці вясна 1812 года: ад'езд Уладзіміра ў армію.
  • 12 чэрвеня 1812 года: уварванне французскай арміі ў Расію, пачатак вайны 1812 года.
  • 26 жніўня 1812 года: Барадзінская бітва, раненне і неўзабаве смерць Уладзіміра «ў Маскве, напярэдадні ўступлення французаў». Перадавыя часткі напалеонаўскай арміі ўвайшлі ў Маскву 2 верасня 1812 года.
  • 31 сакавіка 1814 года: уступленне рускай арміі ў Парыж.
  • канец 1814 — зіма ці вясна 1815 года: прыезд палкоўніка Бурміна і знаёмства з Мар'яй Гаўрылаўнай.
  • лета 1815 года: размова Бурміна і Мар'і Гаўрылаўны. Размова адбываецца праз тры гады пасля смерці Уладзіміра.

Беларускія пераклады

Аповесць у перакладзе на беларускую мову выдавалася ў 1936[2] і 1938[3] гадах.

У мастацтве

  • «Мяцеліца» — аповесць Аляксандра Дзюма-бацькі, напісаная на аснове аповесці Пушкіна і ўключаная ў зборнік «Успаміны Антоні»;
  • 1918 — «Мяцеліца» — нямы фільм. Рэжысёр Мікалай Малікаў (фільм не захаваўся);
  • 1964 — «Мяцеліца» — фільм (СССР). Рэжысёр Уладзімір Басаў. Да гэтага фільма кампазітарам Георгіем Свірыдавым напісаны раманс «Мяцеліца» (які пазней быў перапрацаваны ў сюіту і стаў самастойным, шырока вядомым творам), а таксама іншыя музычныя ілюстрацыі да аповесці;
  • 1984 — «Мяцеліца» — тэлеспектакль (СССР). Рэжысёр Пётр Фаменка;
  • 2010 — «Мяцеліца» — лялечны мультфільм студыі «Пчела» (Расія). Рэжысёр Марыя Муат.

Крыніцы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya