Вадзім (паэма)

Вадзім
Вадимъ
Жанр паэма
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1822
Дата першай публікацыі 1827

«Вадзі́м» — няскончаная паэма Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Захавалася толькі першая песня[1].

Гісторыя стварэння

У аснову твора пакладзена легендарнае паданне пра наўгародца Вадзіма, які ўзняў паўстанне супраць Рурыка[2].

З канца XVIII стагоддзя вобраз Вадзіма як абаронцы палітычнай свабоды быў папулярны ў літаратуры, асабліва пасля трагедыі Я. Б. Княжніна «Вадим Новгородский»[2]. Да гэтай тэмы таксама звяртаўся У. Ф. Раеўскі, сябар Пушкіна[2].

Публікацыя

Спачатку быў надрукаваны толькі ўрывак паэмы ў альманаху «Памятник отечественных муз» на 1827 год без ведама Пушкіна[2]. Затым Пушкін надрукаваў большы ўрывак з паэмы ў «Московском вестнике» № XVII 1827 года[2].

Крыніцы

  1. Полное собрание сочинений в 10 т. 4-е изд. Л. : Наука, 1977—1979. — Том 4. Поэмы. Сказки. С. 415.
  2. а б в г д Полное собрание сочинений в 10 т. 4-е изд. Л. : Наука, 1977—1979. — Том 4. Поэмы. Сказки. С. 416.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya