Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2010
Дзіцячы Конкурс песні Еўрабачанне 2010 — восьмы дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне. Яго фінал адбыўся 20 лістапада 2010 года ў сталіцы Беларусі — Мінску, на пляцоўцы Мінск-Арэны. Пераможцай конкурса стаў прадстаўнік Арменіі — Уладзімір Арзуманян з песняй «Мама». Месца правядзенняУ лютым 2009 года ў Кіеве адбылося паседжанне прадстаўнікоў Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС), на якім былі абраны тры краіны, якія могуць прыняць у сябе Дзіцячы Конкурс песні Еўрабачанне ў 2010. Гэтымі краінамі сталі Расія, Мальта і Беларусь. 5 чэрвеня 2009 у выніку галасавання пераможцай стала сталіца Беларусі — Мінск. Было вырашана, што фінал конкурса пройдзе 20 лістапада на пляцоўцы Мінск-Арэны. Арганізатарам Конкурса стала Белтэлерадыёкампанія, якая з’яўляецца адзіным удзельнікам ЕВС ад Беларусі. У канцы кастрычніка 2010 на «Мінск-Арэне» пачалася зборка сцэны па праекце шведскага дызайнера Улафа Мартэнсана. Зборка скончылася 15 лістапада. Фармат28 ліпеня ЕВС пацвердзіў спіс краін, якія будуць удзельнічаць у «Дзіцячым Еўрабачанні 2010». У ім 14 краін. Дэбютавала Малдова, таксама вярнуліся Літва і Латвія. У Швецыі замест TV4 за конкурс пачаў адказваць тэлеканал SVT. 6 верасня быў аб’яўлены кастынг на месца вядучых «Дзіцячага Еўрабачання 2010». Імі сталі Дзяніс Кур’ян — адзін з найбольш папулярных тэлевядучых у Беларусі і студэнтка факультэта журналістыкі БДУ Лейла Ісмаілава. 14 кастрычніка ў Мінску адбыўся сход прадстаўнікоў тэлекампаніі — удзельнікаў конкурса, на якім разглядаліся апошнія арганізацыйныя моманты і была праведзена жараб’ёўка. 15 кастрычніка былі аб’яўлены выніковыя рэзультаты жараб’ёўкі. 24 кастрычніка Белтэлерадыёкампанія прэзентавала песню UNICEF «A Day Without War», якая была выканана Дзмітрыем Калдуном падчас 15-хвіліннага галасавання. 15 лістапада прайшло афіцыйнае адкрыццё восьмага Дзіцячага Конкурса песні «Еўрабачанне 2010». Цырымонія адбылася ў Палацы Рэспублікі. 18 лістапада адбылася першая вялікая прэс-канферэнцыя. 20 лістапада адбыўся фінал восьмага Дзіцячага Конкурса песні «Еўрабачанне 2010». Удзельнікі
ФотагалерэяЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia