Маёнтак Падброддзе ўпамінаецца ў другой палове XV ст. Першымі ўладальнікамі былі Андрэй і Юрый Насілоўскі, якія прадалі свае землі Юрыю Радзівілу, бацьку Барбары Радзівіл. Пазней маёнткам валодалі Міхаіл Радзівіл, Ян Швыкоўскі, Міхаіл Тызенгаўз (1672), пазней яшчэ некалькі ўласнікаў, а з 1751 года — Францыск Абрамовіч. Праз пяць гадоў маёнтак набыў віленскі біскуп Ігнацы Масальскі. З 1789 года ўладальнікам маёнтка быў вялікі гетман літоўскі Шыман Касакоўскі. У XVIII стагоддзі сустракаецца назва Пабрады, у той час паселішча было цэнтрам маёнтка, у Ашменскім павецеВіленскага ваяводстваВялікага Княства Літоўскага[4].
У 1920 годзе Падброддзе апынулася ў Сярэдняй Літве, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. За польскім часам паселішчу нададзены статус горада, уваходзіў у склад Свянцянскага павета.
Касцёл Святога ЯсафатаКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы сем’яў
У 1928 годзе пачалося будаўніцтва сямігадовай школы. Праз тры гады, у 1931 годзе будова была скончана і школа атрымала імя Пілсудскага, які паходзіць з суседняга Зулава. Горад быў буйным чыгуначным вузлом на лініі Варшава — Дзвінск.
У другой палове верасня 1939 года заняты Чырвонай Арміяй, пазней перададзены ў склад Беларускай ССР. У 1940 годзе перададзены Літоўскай ССР.