Дзяцячы конкурс песні Еўрабачанне 2008 — шосты конкурс для юных спевакоў ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Яго фінал адбыўся 22 лістапада2008 года ў адным з гарадоў Кіпра — Лімасол у Спартыўным Цэнтру «Спірас Кіпрыану». Вядучымі конкурсу сталі Алекс Сайкл і Сафія Параскева. Ёсць некалькі змен у правілах конкурсу. У гэтым годзе ўпершыню была выкарыстаная сістэма галасавання 50/50 — гледачы і журы. З гэтага году на сцэне дазволена знаходзіцца не больш 6 выканаўцам, а не 8, як гэта было раней. Яшчэ адна прынцыповая змена — цяпер дарослыя афіцыйна могуць быць суаўтарамі конкурсных песень, але ўсе права на іх павінны па-ранейшаму прыналежаць дзецям.[1]
Пераможцам конкурса сталі прадстаўнікі Грузіі — Bzikebi з песняй «Bzzz...». Другое месца заняла Украіна, якую прадстаўляла Вікторыя Петрык з песняй «Матроси». Трэцяе месца заняла Літва. У конкурсе прыняло ўдзел 15 краін. Адмовіліся ад удзелу Партугалія і Швецыя.