Баль у часе чумы (п’еса)
«Баль у ча́се чумы́» — чацвёртая з «маленькіх трагедый» Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, створаных у болдзінскую восень. Гісторыя стварэнняГэтая маленькая п'еса, якая складаецца з адной сцэны[1], з'яўляецца перакладам фрагменту з п'есы шатландскага паэта Джона Уілсана «Чумны горад» (англ.: The City of the Plague), прысвечанай лонданскай чуме 1665 года. У 1830 годзе Пушкіна ў Болдзіне заспела першая ў гісторыі Расіі эпідэмія халеры (у лістах ён называў яе чумой), якая і прыцягнула ўвагу паэта да гэтай тэмы[2]. Пушкін скончыў працу над п'есай 6 лістапада 1830 года[3]. Упершыню трагедыя была апублікавана ў 1832 годзе ў альманаху «Альциона»[4]. Разам з іншымі п'есамі («Скупы рыцар», «Моцарт і Сальеры», «Каменны госць») «Баль у часе чумы» ўвайшоў у зборнік «Маленькія трагедыі». Мастацкая каштоўнасцьПушкін шмат займаўся перакладам класікі і пісаў фантазіі на тэму папулярных твораў, але «Баль у часе чумы» з'яўляецца адзіным свайго роду ўзорам перакладчыцкага мастацтва Пушкіна[5]. Паэт здолеў з невялікага ўрыўку трохактнай п'есы Уілсана стварыць асобны твор, які мае неверагодную духоўную сілу, мастацкае адзінства, скончанасць і высокую мастацкую вартасць. Ён стварыў яскравы, але трагічны вобраз. Дзякуючы майстэрству Пушкіна «Баль у часе чумы» жыве асобна ад п'есы Уілсана[6]. Сам выраз «баль у часе чумы» стаў фразеалагізмам, які абазначае гультайства, бестурботнасць і весялосць падчас усеагульнага бедства. Адаптацыі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia