Беларусы Германіі![]() Беларусы Германіі (ням.: Belarussen in Deutschland) — грамадзяне Германіі або асобы, якія пражываюць у Германіі, беларускага паходжання. Паводле перапісу 2020 года ў Германіі жылі 24 250 беларусаў.[1] ГісторыяУ 1582 годзе Саламон Рысінскі, вядомы як першы, хто назваў сябе беларусам, а свой край Беларуссю вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце. У 1586 годзе ён паступіў у Альтдорфскі ўніверсітэт (паблізу Нюрнберга).[2] XX стагоддзеУ пачатку ХХ ст. у Германіі на сезонных заробках працавалі некалькі соцен тысяч беларусаў. З 1919 па 1925 гг. у Берліне дзейнічала дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі[3][4]. 12-16 студзеня 1925 года ў Берліне адбылася Другая Усебеларуская канферэнцыя, на якой было прынята рашэнне аб ліквідацыі ўрада БНР[3]. Са снежня 1939 года выдавалася ў Берліне газета Раніца. 19 чэрвеня 1941 года ў Берліне быў утвораны Беларускі нацыянальны цэнтр на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага камітэта самапомачы і Беларускага прадстаўніцтва. Пасля капітуляцыі Германіі і захадаў па вяртанні прымусова вывезеных на радзіму ў лагерах для перамешчаных асоб апынулася недзе пад 50 тыс. тых, хто не пажадаў вяртацца ў Беларусь. У 1947—1950 гг. у выніку вялікага перасялення яны збольшага эмігравалі ў ЗША, Канаду, Аўстралію, часткова ў Брытанію, Францыю, Бельгію.[4] Беларускі ДП-лагер быў у прыватнасці ў Ватэнштэт, Міхэльсдорф, Мітэнвальд, Віндышбэргэрдорф, Остэргофэн, Бакнанг і Розенгайм.[5] Дзейнічала Беларуская гімназія імя Янкі Купалы і Беларускі нацыянальны камітэт у Рэгенсбургу. З канца 1940-х гадоў горад Мюнхен стаў цэнтрам беларускай прысутнасці ў Германіі. У горадзе выдавалася газета «Бацькаўшчына», дзейнічала беларуская служба Радыё «Свабода», а таксама працаваў Інстытут вывучэння СССР.[6] Новая эміграцыя пачалася з пачатку 1990-х. У 2001 і 2004 годзе былі дзве спробы стварыць арганізацыі беларусаў: «Згуртаваньне беларусаў у Нямеччыне» (старшыня — Язэп Паўловіч, Зіген, 2001) і «Зьвяз беларусаў Нямеччыны» (старшыня — Яўген Мурашка, Ландсхут, 2004).[4][7] Аб яе цяперашняй дзейнасці звестак няма.[8] 9 жніўня 2020 года было заснаванае беларускае згуртаванне Беларуская суполка RAZAM.[9] Вядомыя асобы
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia