Вольга Міхайлаўна Абрамава
Вольга Міхайлаўна Абрамава (19 верасня 1953, Мінск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, сацыёлаг, філосаф. Прадстаўнік т.зв. «канструктыўнай апазіцыі». БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1975 годзе. Кандыдат філасофскіх навук (1988), тэма дысертацыі: «Гуманізм гвалтоўнае задачы сацыялістычнае рэвалюцыі». Выкладае ў Беларускім тэхналагічным інстытуце і Мінскім радыётэхнічным інстытуце, дацэнт. Дырэктар даследчых праграм Нацыянальнага цэнтра стратэгічных ініцыятыў «Усход-Захад» (1995 і ад 1997), дырэктарам навуковых і адукацыйных праграм аналітычнага цэнтра «Стратэгія». У грамадска-палітычным жыцці стала гуляць прыкметную ролю з канца 1980-ых гг., выступаючы прыхільніцай увядзення дзяржаўнага двухмоўя і актыўнай праціўніцай Закона аб мовах, прынятага Вярхоўным Саветам БССР 11-га склікання. Была сустаршынёй Руху дэмакратычных рэформ Беларусі (1991—1994), сустаршынёй міжнароднага Руху дэмакратычных рэформ, старшынёй Беларускага аб’яднання «Яблык». Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (ад 1996), сакратар Камісіі па міжнародных справах. Падчас парламенцка-палітычнага крызісу 1996 выступіла супраць Аляксандра Лукашэнкі. У 2000—2004 гг. дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання ад Усходняе выбарчае акругі № 106, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях, дэпутацкай групы «Садзейнічанне эканамічнаму развіццю». У 2004—2008 гг. дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання ад Каліноўскай выбарчай акругі № 108, член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенту. Была адзінай дэпутатам, хто прагаласаваў супраць адмены сацыяльных ільгот. У 2006 годзе яна заявіла: «Я не магу сёння сказаць: Еўропа — гэта „наша ўсё“. Але, мяркуючы па тым, дзе мы знаходзімся, так павінна быць. Гэта агульныя культурныя каштоўнасці, гэта агульнацывілізацыйныя каштоўнасці»[5]. У 2008 годзе ўдзельнічала ў парламенцкіх выбарах, але не прайшла ў парламент. Яна патлумачыла гэта пазней наступным чынам: «Тады ўпершыню на маёй акрузе быў маштабна праведзены эксперымент, які потым увайшоў у практыку. Замест укіду пачалі рабіць татальнае перапісванне пратаколаў». Узнагароджаная Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Актыўна выступае ў прэсе. Мае больш 200 публікацый (артыкулы, брашуры, кнігі). Замужам, мае сына. Працы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia