Зыгмунд Антонавіч Валявач
Зыгмунд Антонавіч Валявач (13 мая 1953, в. Высокая Ліпа, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяНарадзіўся 13 мая 1953 года ў в. Высокая Ліпа Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча супрацьпаветранай абароны па спецыяльнасці «Радыётэхнічная», ваенны інжынер па радыётэхніцы; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Паліталогія», палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін. Палкоўнік запасу. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Праходзіў ваенную службу на пасадах намесніка камандзіра батарэі і зенітнага ракетнага дывізіёна, курсавога афіцэра факультэта, малодшага і старшага навуковага супрацоўніка, намесніка начальніка навукова-даследчага аддзела Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча супрацьпаветранай абароны, начальніка навукова-даследчага аддзела, намесніка начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь па навуковай рабоце. Працаваў на пасадах прафесара кафедры сацыяльных навук і начальніка навукова-даследчай лабараторыі ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь». У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Асабістае жыццёЖанаты, мае сына і дачку. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia