Аксана Вячаславаўна Гайдук
Аксана Вячаславаўна Гайдук (нар. 6 лютага 1974, в. Зорная, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў. БіяграфіяНарадзілася 6 лютага 1974 года ў в. Зорная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Будаўніцтва аўтамабільных дарог і аэрадромаў»; праходзіла навучанне ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працавала першым намеснікам генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама». З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. У 2019 годзе абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання. З’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве. Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Узнагароды
Асабістае жыццёЗамужам, мае сына. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia