Васіль Анатольевіч Аляксеенка
Васіль Анатольевіч Аляксеенка (1 студзеня 1957, в. Стукацічы, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ваенны, палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяНарадзіўся 1 студзеня 1957 года ў в. Стукацічы Мінскага раёна Мінскай вобласці. Адукацыя — вышэйшая ваенная, вышэйшая юрыдычная. Скончыў Арджанікідзэўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча МУС СССР імя С.М.Кірава, Ваенную акадэмію імя М.В.Фрунзэ, Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. Праходзіў службу ў вайсковай часці 6636 (г. Цалінаград) — камандзір узвода, камандзір роты, начальнік штаба батальёна; вайсковай часці 3519 (г. Хабараўск) — намеснік камандзіра палка, камандзір палка; вайсковай часці 3214 (г. Мінск) — камандзір палка; вайсковай часці 5448 (г. Мінск) — намеснік камандзіра брыгады, камандзір брыгады; вайсковай часці 3403 (г. Мінск), корпус аховы грамадскага парадку — начальнік штаба, камандзір корпуса. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, «За службу Радзіме» I і II ступені, медалямі «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», «За бездакорную службу» I ступені, юбілейнымі медалямі, корцікам. Асабістае жыццёЖанаты, мае двух сыноў. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia