Валянціна Сцяпанаўна Лявоненка
Валянціна Сцяпанаўна Лявоненка (10 сакавіка 1953, Бальшавік, Гомельскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяНарадзілася 10 сакавіка 1953 года ў г.п. Бальшавік Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Працоўную дзейнасць пачала статыстыкам камітэта камсамола Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала асістэнтам кафедры гісторыі КПСС, асістэнтам кафедры сацыяльна-палітычнай гісторыі, асістэнтам, старшым выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава; дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт». З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па міжнародны справах і сувязях з СНД. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 6 мая 2015 года, на якім абмяркоўваўся Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», Лявоненка заявіла[1]:
УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Асабістае жыццёМае сына. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia