Анатоль Уладзіміравіч Паўловіч

Анатоль Уладзіміравіч Паўловіч
Нараджэнне 20 ліпеня 1953(1953-07-20) (71 год)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Анатоль Уладзіміравіч Паўловіч (нар. 20 ліпеня 1953, в. Зароўцы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі інжынер і палітык.

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер-механік. Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам-тэхнолагам Адзінаццатага дзяржаўнага падшыпнікавага завода (ДПЗ-11) у горадзе Мінску. Працаваў намеснікам начальніка цэха, намеснікам начальніка аддзела, сакратаром парткама ДПЗ-11, намеснікам начальніка аддзела арэнднага прадпрыемства «Мінскі падшыпнікавы завод», галоўным тэхнолагам — начальнікам аддзела галоўнага тэхнолага адкрытага акцыянернага таварыства, намеснікам тэхнічнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya