Аксана Уладзіміраўна Няхайчык
Аксана Уладзіміраўна Няхайчык (8 студзеня 1967, Мінск, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. БіяграфіяНарадзілася 8 студзеня 1967 года ў г. Мінску. Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, настаўнік фізікі і матэматыкі. Працавала настаўнікам фізікі СШ № 19 г. Мінска; настаўнікам фізікі і матэматыкі Клянніцкай сярэдняй школы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці; настаўнікам фізікі і матэматыкі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 58 г. Мінска; намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 112 г. Мінска; арганізатарам 1-й катэгорыі, спецыялістам 1-й катэгорыі аддзела адукацыі, вядучым спецыялістам аддзела выхаваўчай работы і па справах моладзі, намеснікам начальніка, начальнікам упраўлення адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска; старшынёй Заводскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» г. Мінска. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Асабістае жыццёЗамужам, мае сына. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia