Наталля Пятроўна Машэрава
Ната́лля Пятроўна Машэрава (18 красавіка 1945) — беларуская палітычны дзеяч, дачка Пятра Машэрава. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. БіяграфіяПаводле адукацыі філолаг. Увосень 2000 абраная дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання па Заходняй выбарчай акрузе № 102, прычым у першым туры выбараў сярод яе супернікаў быў былы прэм’ер-міністр краіны Міхаіл Чыгір. Перамогу яе шмат у чым забяспечыла яе актыўная праца па ўмацаванні інтэграцыйных працэсаў з Расіяй, стварэнню Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Высоўвала сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у 2001, ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь была зарэгістраваная, але да завяршэння тэрміна збору подпісаў адклікала сваю заяву. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia