Уладзімір Ільіч Шокаў
Уладзімір Ільіч Шокаў (нар. 14 красавіка 1949, Куйбышаў, РСФСР) — беларускі палітык. Палкоўнік запасу. БіяграфіяСкончыў Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча (ваеннапалітычная інжынерных войскаў), Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна (ваеннапалітычная сухапутных войскаў). Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў начальнікам курса факультэта, намеснікам начальніка факультэта па палітычнай частцы, памочнікам начальніка факультэта па рабоце з асабовым складам Мінскага вышэйшага ваенна-палітычнага агульнавайсковага вучылішча. Быў намеснікам начальніка факультэта па выхаваўчай рабоце, начальнікам кафедры Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча, менеджарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Са-НОВ», начальнікам камерцыйнага аддзела фірмы «R-RAY», менеджарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белыя куранты». З’яўляўся намеснікам сустаршыні Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, старшынёй Мінскай асацыяцыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць». Намеснік старшыні Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць». Член ЦК Кампартыі Беларусі, сакратар Мінскага гаркама КПБ. Член Геральдычнага Савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» ІІІ ступені, «Звезда» ІІІ ступені (Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан), дваццаццю дзевяццю медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia