Людміла Эдуардаўна Макарына-Кібак
Людміла Эдуардаўна Макарына-Кібак (нар. 20 красавіка 1967, Хойнікі, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач-отарыналарынголаг, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI[3] і VII скліканняў[4]. БіяграфіяНарадзілася 20 красавіка 1967 года ў г. Хойнікі. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай». Працавала ўрачом-отарыналарынголагам, загадчыкам отарыналарынгалагічнага аддзялення Брэсцкай абласной бальніцы; галоўным урачом Рэспубліканскай бальніцы паталогіі слыху, голасу і маўлення; дырэктарам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра отарыналарынгалогіі. З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была старшынёй Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, уваходзіла ў склад рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Каралеўства Бельгія і Рэспублікі Узбекістан. У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўлялася старшынёй Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[5]. Мае памочніцу — Юлію Арцюх. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Аўтар 143 навуковых публікацый. Галоўны рэдактар навуковага часопіса «Отарыналарынгалогія. Усходняя Еўропа». 1 красавіка 2024 года прызначана дырэктарам Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі.[6] Асабістае жыццёЗамужам, мае сына і дачку. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia