Мікалай Леанідавіч Самасейка
Мікалай Леанідавіч Самасейка (3 кастрычніка 1959, Масква, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяНарадзіўся 3 кастрычніка 1959 года ў г. Маскве (РСФСР). Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства». Працаваў суддзёй суда Фрунзенскага раёна г. Мінска; суддзёй судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда; старшынёй суда Цэнтральнага раёна г. Мінска. З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях. Намеснік Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Асабістае жыццёЖанаты, мае траіх дзяцей. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia