Валерый Анатольевіч Барадзеня
Вале́рый Анато́льевіч Барадзе́ня (2 лютага 1972, в. Гаравіца, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. БіяграфіяНарадзіўся 2 лютага 1972 года ў в. Гаравіца Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, інжынер лясной гаспадаркі; спецфакультэт псіхолага-педагагічнай перападрыхтоўкі выкладчыкаў эканамічных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, педагог. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт. Працаваў майстрам лесу, памочнікам ляснічага ў Кобрынскім лясгасе Брэсцкай вобласці, асістэнтам кафедры эканомікі прыродакарыстання і менеджменту ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», дацэнтам кафедры прамысловага маркетынгу і цэн, намеснікам дэкана, дэканам факультэта маркетынгу ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт». У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. УзнагародыУзнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, медалём «За працоўныя заслугі»[1], юбілейнымі медалямі. Асабістае жыццёЖанаты, мае сына і дзвюх дачок. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia