Марына Аляксандраўна Лянчэўская
Марына Аляксандраўна Лянчэўская (12 сакавіка 1971, Еўдакімавічы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі юрыст. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года) БіяграфіяНарадзілася 12 сакавіка 1971 года ў Еўдакімавічы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Cкончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова, Беларускі інстытут правазнаўства. Працавала памочнікам пракурора Ленінскага раёна г. Магілёва, старшым пракурорам аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці, старшым памочнікам пракурора Магілёўскай вобласці, начальнікам аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці, старшым пракурорам аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, начальнікам сакратарыята старшыні праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк». З’яўляецца членам Прэзідыума грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы[2]. У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Заходняй акругі № 101. Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве, член Савета Палаты прадстаўнікоў[3]. Узначальвае пярвічную арганізацыю ГА «Беларускі саюз жанчын» Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3]. УзнагародыУзнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ААТ «АСБ Беларусбанк», Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы[3]. Сям’яЗамужам, мае дваіх сыноў[3]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia