Вольга Віктараўна Мычко
Вольга Віктараўна Мычко (нар. 7 верасня 1966, Мінск) — беларускі ўрач і палітык. З 2016 года — Генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (на грамадскіх пачатках). БіяграфіяСкончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працавала ўчастковым урачом, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення 36-й гарадской паліклінікі г. Мінска, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы 34-й гарадской паліклінікі г. Мінска, галоўным урачом 18-й гарадской паліклінікі г. Мінска, намеснікам генеральнага дырэктара па медыцынскай частцы сумеснага беларуска-амерыканскага прадпрыемства ТАА «Экамедсэрвіс-Інвест», галоўным урачом дзяржаўнай установы «Бальніца паліятыўнага догляду „Хоспіс“». З’яўлялася галоўным пазаштатным спецыялістам па паліятыўнай медыцынскай дапамзе Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання. УзнагародыУдастоена ганаровага звання «Мінчанін года». Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, нагрудным знакам «Выдатнiк аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia