Сяргей Канстанцінавіч Дзік
Сяргей Канстанцінавіч Дзік (нар. 10 сакавіка 1956, Жодзіна Мінскай вобласці) — беларускі вучоны і палітык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт. БіяграфіяСкончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Радыётэхніка». Распрацаваў новыя лазерна-аптычныя біямедыцынскія метады і тэхнічныя сродкі і ўкараніў іх у клінічную медыцынскую практыку. Адзін з ініцыятараў і арганізатараў правядзення ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі рэгулярнай міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі «Медэлектроника. (Сродкі медыцынскай электронікі і новыя медыцынскія тэхналогіі)» і міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Big Data and Predictive Analitics». Прайшоў працоўны шлях ад інжынера Інстытута электронікі Акадэміі навук БССР да старшага навуковага супрацоўніка РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, прайшоў усе прыступкі кар’ернай лесвіцы ад дацэнта да першага прарэктара ўніверсітэта. У 2019 годзе абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Навуковая дзейнасцьАўтар каля 300 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі, 16 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 2 вучэбныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі і 17 патэнтаў на вынаходствы. Узнагароды
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia