Сяргей Антонавіч Кісялёў
Сяргей Антонавіч Кісялёў (нар. 3 лютага 1961, Мінск) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў інжынерам у мінскім навукова-даследчым інстытуце «Агат», майстрам у вытворчым аб’яднанні «Інтэграл», намеснікам галоўнага бухгалтара ў праектна-прамыслова-будаўнічым аб’яднанні Міністэрства хлебапрадуктаў БССР, галоўным інспектарам дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Кастрычніцкаму раёну горада Мінска, намеснікам начальніка ўпраўлення Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь, начальнікам інспекцыі № 1 дзяржаўнага падатковага камітэта па Фрунзенскаму раёну горада Мінска. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1]. 9 студзеня 2009 года[2] прызначаны намеснікам Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia