Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч
Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч (нар. 23 верасня 1990, Мінск) — работнік БРСМ. БіяграфіяНарадзіўся 23 верасня 1990 года ў горадзе Мінску[1]. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя (паліталогія)», выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін; магістратуру гістарычнага факультэта БДУ па спецыяльнасці «Кіраванне дакументамі і архіўная справа»; аспірантуру гістарычнага факультэта БДУ па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права»[1]. У 2011 годзе абраны лідарам БРСМ БДУ. У 2013 годзе пераведзены на пасаду галоўнага спецыяліста аддзела па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарвыканкама. У 2015 годзе, на 42-м з’ездзе БРСМ, абраны другім сакратаром Цэнтральнага камітэта Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». У 2017 годзе абраны першым сакратаром Мінскага гарадскога камітэта Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання па 97-й Кастрычніцкай выбарчай акрузе[2]. У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Кастрычніцкай акругі № 96. Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[1]. Погляды і выказванніУ кастрычніку 2021 года ў інтэрв’ю «Минск-Новости» Сяргей Клішэвіч выступіў з ініцыятывай замяняць дыпламаваных педагогаў на ваенных пенсіянераў, настаўнікі «далёкія сёння ад паняцця „патрыятызм“»[3]. УзнагародыМае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia