Таццяна Мікалаеўна Сафроненка
Таццяна Мікалаеўна Сафроненка (нар. 24 лютага 1954, Мінск) — беларускі палітык. БіяграфіяНарадзілася 24 лютага 1954 года ў Мінску. Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст), Армавірскі дзяржаўны педагагічны інстытут (настаўнік гісторыі і сусветнай мастацкай культуры). Працоўную дзейнасць пачала сакратаром Усесаюзнага акцыянернага таварыства «Інтурыст» у Мінску. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працавала інжынерам планавага аддзела ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Мінскага гарвыканкама, рабочай дыспетчарскай службы Мінскага вытворчага аб’яднання «Праца», загадчыкам аддзела Міністэрства плодаагародніннай гаспадаркі БССР. Была дырэктарам сумеснага прадпрыемства «Таня» ў Мінску, намеснікам дырэктара Магілёўскага акцыянернага таварыства «Стужка», камерцыйным дырэктарам сумеснага прадпрыемства «Корпак Инвест» у Мінску, камерцыйным дырэктарам сумеснага прадпрыемства «Табак Инвест». Займала пасады начальніка галоўнага ўпраўлення канцэрна «Белдзяржхарчпрам», намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях адкрытага акцыянернага таварыства «Дрожджавы камбінат» у Мінску, дырэктара кансультацыйна-адукацыйнай установы «Цэнтр сацыяльнай падтрымкі» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1]. УзнагародыУзнагароджана юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia