Гета ў ІвацэвічахГета ў Івацэвічах (лета 1941 — 11 жніўня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Івацэвічы і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту. ГісторыяПерад вайной яўрэйскае насельніцтва Івацэвічаў значна папоўнілася бежанцамі з раёнаў Польшчы, захопленых немцамі ў верасні 1939 года, і да пачатку акупацыі складала каля 300 чалавек. Івацэвічы былі захопленыя нямецкімі войскамі 24 чэрвеня 1941 года[1]. Неўзабаве пасля акупацыі немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Івацэвічах гета, куды сталі прыганяць і яўрэяў з бліжэйшых вёсак[2][3][4][5]. Гета было размешчана ў перапоўненай маленькай гасцініцы. Тэрыторыя гета была абнесена калючым дротам[1]. Вязняў штодня збівалі і выкарыстоўвалі на прымусовых работах — будоўлях, пракладцы дарогі, пагрузачна-разгрузачных работах на чыгуначнай станцыі[6][1][5]. Па ўспамінах сведкаў, у гета прыходзілі мясцовыя сяляне і ўгаворвалі: «Аддайце нам усё, вас і так заб’юць…»[7]. У лютым 1942 года, у моцны мароз і снежны буран, яўрэяў з Івацэвіцкага гета пешшу пагналі праз лес у Косава — 20 кіламетраў ад Івацэвічаў. Усіх, хто апынуўся не ў сілах ўстаць у строй, забілі на месцы. Людзі падалі ад знямогі, атрымлівалі абмаражэння рук і ног, але ў Косаўскім гета іх размясціць не змаглі. Праз два дні габрэяў пагналі назад. У дарозе загінулі і былі забітыя 21 чалавек[1][7][5]. У сакавіку былі расстраляныя 620 івацэвіцкіх яўрэяў[3][4]. У жніўні апошніх яўрэяў забілі ва ўрочышчы Жвіроўня[7]. ПамяцьНа адным з месцаў забойства больш за 1000[8] яўрэяў Івацэвічаў у 2001 годзе ўсталяваны валун-помнік. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia