Халакост у Дзятлаўскім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Дзятлаўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета:

  • У гета пасёлка Дварэц (вясна 1942 — 13 снежня 1942) былі забітыя каля 8000 чалавек.
  • У гета горада Дзятлава (22 лютага 1942 — 8 жніўня 1942) былі закатаваныя і забітыя прыкладна 3500 чалавек.
  • У гета пасёлка Казлоўшчына (лета 1941 — 24 лістапада 1941) былі забітыя 300 чалавек.
  • У гета ў пасёлку Наваельня (вясна 1942 — лета 1943) былі забітыя 850 чалавек.

У Дзятлаўскім раёне 7 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага Мемарыяльнага комплексу Катастрофы і гераізму яўрэйскага народа «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Лаўнік Іван, Юлія і Сяргей[1], Петраш Антон, Ева, Бенедыкт і Вераніка (Вера)[2].

Помнікі забітым нацыстамі яўрэям раёна ўстаноўлены ў населеных пунктах Дварэц, Дзятлава, Казлоўшчына, Наваельня і Коцькі[3].

Крыніцы

Літаратура

  • А. М. Iванашка, У. К. Касько i iнш. (рэдкал.), П. М. Бараноўскi, I. Я. Скарынкін (укладальнікi). «Памяць. Дзятлаўскi раён». — Минск: Універсітэцкае, 1997. — 398 с. — ISBN 985-09-0068-7.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya