Гета ў ТамашоўцыГета ў Тамашоўцы (ліпень 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў у пасёлку Тамашоўка Брэсцкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту. ГісторыяУ чэрвені 1941 года вёска Тамашоўка была захоплена вермахтам і знаходзілася пад нямецкай акупацыяй да 22 ліпеня 1944 года[1][2]. У ліпені 1942 года немцы, паслядоўна рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі ў Тамашоўцы гета. Туды былі сагнаныя прыкладна 2200 габрэяў — не толькі мясцовых, але і з бліжэйшых мястэчак[3][1][4]. Гета займала плошчу ў 1,5 квадратных кіламетры[1]. Сістэматычныя масавыя забойствы пачалі праводзіцца адразу пасля арганізацыі гета. Расстрэлы праводзілі размешчаныя ў Дамачаве кавалерыйскі эскадрон жандармерыі, паліцыя і зондэркаманда СД[5]. Больш за 500 яўрэяў Тамашоўскага гета былі забітыя ў душагубках[6]. Паводле адных звестак, да канца ліпеня[4], па іншых — 20 верасня 1942 года ўсе яўрэі ў Тамашоўцы былі забітыя. Апошніх вязняў забівалі на працягу чатырох дзён на Камароўскім полі ля супрацьтанкавага рова за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, за 500 м па правы бок дарогі Уладава—Брэст[7][6][1]. ПамяцьУ 1954 годзе на магіле ахвяр генацыду яўрэяў быў усталяваны абеліск[8]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia