Халакост у Кіраўскім раёнеЗа час акупацыі практычна ўсе яўрэі Кіраўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1]. Яўрэяў у раёне забівалі ў горадзе Кіраўск, вёсках Слабодка[2], Пацава Слабада[3], Нямкі[4], Сяліба[5], Любонічы[6][7] і іншых. Па некаторых даных, на тэрыторыю саўгаса «Жылічы» былі сагнаныя яўрэі з усяго раёна і прывезеныя з Польшчы — каля 200 чалавек. Іх пратрымалі нейкі час без ежы, а потым забілі[8][9]. Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 1 гета — у Любонічах. У вёсцы перад акупацыяй засталося каля 200 яўрэяў. 7 лістапада (па іншых даных — у жніўні) 1941 года немцы забілі 60 яўрэяў-мужчын[9]. У снежні 1941 года гета было ліквідавана, а апошнія вязні — каля 130 жанчын і дзяцей — былі забітыя каля вёскі Ахоцічы (па іншых звестках — Арэхаўка)[10][9]. У пачатку 1970-х гадоў парэшткі пакараных былі перапахаваныя сваякамі на яўрэйскіх могілках у Бабруйску[10]. У Кіраўскім раёне Масюкевіч Ірына была ўдастоена ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны» — за выратаванне Папярной (Левінай) Веры з дзецьмі ў вёсцы Паўлавічы[11]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia