Халакост у Смаргонскім раёнеПерад Другой сусветнай вайной пераважная большасць яўрэяў Смаргонскага раёна пражывала ў Смаргоні, Крэве і Солах. Па даных перапісу ў Смаргоні налічвалася 2017 яўрэяў (з 5138 жыхароў горада), у Жодзішкаўскім сельсавеце — 19, у Войстамскім — 29, Данюшаўскім — 27, Залескім — 12, Крэўскім — 219, Панізоўскім — 13, Сольскім — 789 чалавек[1]. Амаль усе прадстаўнікі народа, якія паспрабавалі сысці на ўсход перад прыходам немцаў, паспелі дайсці толькі да пасёлка Лебедзева ў Маладзечанскім раёне, дзе іх абагналі нямецкія войскі і прымусілі вярнуцца назад. Тыя, які вырашылі застацца ў Лебедзеве, пасля спалілі жыўцом у лебедзеўскай сінагозе разам з мясцовымі яўрэямі[2]. За час акупацыі практычна ўсе яўрэі раёна былі забітыя. Частка яўрэяў са Смаргоні і іншых месцаў забілі каля вёскі Залессе ў рове каля чыгункі, недалёка ад брацкай магілы рускіх салдат, якія загінулі ў Першую сусветную вайну[3][4][5]. Нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[6]. Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета:
У Смаргонскім раёне 2 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта Кандратовіч Антон і Станіслава — за выратаванне сям’і Дзяліён[10]. Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Смаргоні і ў вёсцы Залессе. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia