Халакост у Краснапольскім раёнеЗа час акупацыі практычна ўсе яўрэі Краснапольскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1]. Яўрэяў у раёне забівалі ў Краснаполлі[2] і многіх іншых месцах. Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у пасёлку Краснаполле, дзе са жніўня па лістапад 1941 года былі закатаваныя і забітыя каля 1000 чалавек[3][4]. У раёне 4 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта Мельнікавы Мікалай, Анастасія, Уладзімір і Студнева (Мельнікава) Зінаіда. Яны выратавалі Грынберг Яўгену[5]. Два помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Краснаполлі[1][6][7]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia