Гета ў Косаве

Гета ў Косаве (канец чэрвеня 1941 — 25 жніўня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Косава Івацэвіцкага раёна падчас Халакосту.

Гісторыя

Перад вайной яўрэі складалі 2/3 насельніцтва Косава. 26 (25[1]) чэрвеня 1941 мястэчка заняў вермахт[2]. Акупацыя доўжылася да 13 ліпеня 1944 года[1].

У канцы чэрвеня 1941 года немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі ў квартале на ўскраіне мястэчка гета, сагнаўшы туды каля 4000 яўрэяў, у тым ліку і прыгнаных у пачатку кастрычніка 1941 года яўрэяў з бліжэйшых вёсак[3][2][4][5][6].

У верасні 1942 года гета было цалкам знішчана. Усяго ў Косаве было забіта каля 4500 яўрэяў[7][8].

Памяць

На брацкай магіле вязняў гета ва ўрочышчы Мерачоўшчына, дзе летам 1942 года гітлераўцы і паліцаі забівалі яўрэяў з Косаўскага гета, узведзены помнік забітым.

У ліпені 2011 года ва ўрочышчы Ялаваста, дзе таксама праводзіліся расстрэлы, усталяваны мемарыяльны камень[9][10].

Крыніцы

  1. а б Периоды оккупации населенных пунктов Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2013. Праверана 23 снежня 2011.
  2. а б КОССОВО — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
  3. «Памяць. Iвацэвіцкi раён» 1997, с. 150, 251, 254.
  4. Справочник о местах принудительного содержания 2001, с. 14.
  5. А. Лейзеров. Спасший обречённых — праведник Архівавана 29 мая 2012.
  6. Холокост на территории СССР 2011, с. 467.
  7. Я помню. Зимак Захар Ошерович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2011. Праверана 12 сакавіка 2025.
  8. М. Ринский. Из рода Пекеров Архівавана 5 сакавіка 2016.
  9. Под Брестом открыли памятный знак расстрелянным евреям(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2017. Праверана 12 сакавіка 2025.
  10. Помнить, чтобы жить. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2013. Праверана 23 снежня 2011.

Літаратура

  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.
  • В.П. Касько, Г.К. Кисялёў, У.М. Макар i iнш. (рэдкал.), М.В. Банасевіч, В.П. Касько i iнш.(укладальнікi). «Памяць. Iвацэвіцкi раён». — Мн.: «БЕЛТА», 1997. — 496 с. — ISBN 985-6302-06-4.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya