Халакост у Рэчыцкім раёнеЗа час акупацыі практычна ўсе яўрэі Рэчыцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1]. Масавыя забойствы адбываліся ў Рэчыцы[2], Васілевічах[3][4], вёсках Горваль (33 чалавекі 7 верасня 1941 года)[5][6], Дуброва[7], Крынкі[8], Холмеч (каля 60 чалавек)[9][6] і іншых месцах. Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у Рэчыцы, дзе да другой паловы снежня 1941 года замучылі і забілі каля 3500 чалавек[10]. У Рэчыцкім раёне 7 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Анішчанка Вольга[11], Багданава Алена[12], Залатухіна Фядора[13], Сопат Сцяпан і Аляксандра, Белы Філіп, Белая Юліяна[14]. Тры помнікі забітым яўрэям устаноўлены ў Рэчыцы[1][15][16][17][18]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia