Халакост у Буда-Кашалёўскім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Буда-Кашалёўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1].

Яўрэяў у раёне забівалі ў Буда-Кашалёве[2][3], Уваравічах[4][3], вёсках Акцябр[5], Губічы[6], Сялец[7], Чырвоны Лужок[7], Мікалаеўка[8], Рудзянец[9] і іншых месцах.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета:

  • у Буда-Кашалёве (26 кастрычніка 1941 — 27 снежня 1941), дзе былі закатаваныя і забітыя каля 500 чалавек;
  • ва Уваравічах (восень 1941 — студзень 1942), дзе былі закатаваныя і забітыя каля 700 чалавек.

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Буда-Кашалёве[10] і ва Уваравічах[11][12].

Крыніцы

Літаратура

  • А. М. Галiцкi, В. Т. Бабраўнiчы, А. К. Кундзелеў i iнш. (рэдкал.); У. Я. Райскi (уклад.). «Памяць. Буда-Кашалёўскi раён. У 2-х кнiгах. Кнiга 1-я». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі. — Мн.: «БЕЛТА», 2001. — 448 с. — ISBN 985-6302-34-X.
  • А. М. Галiцкi, В. Т. Бабраўнiчы, А. К. Кундзелеў i iнш. (рэдкал.); У. Я. Райскi (уклад.). «Памяць. Буда-Кашалёўскi раён. У 2-х кнiгах. Кнiга 2-я». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі. — Мн.: «БЕЛТА», 2002. — 544 с. — ISBN 985-6302-39-0.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya