Гета ў Антонаўцы

Помнік загінулым яўрэям Антонаўкі.

Гета ў Антонаўцы (лета — снежань 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Антонаўка Маляціцкага сельсавета Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя

Да вайны ў Антонаўцы быў яўрэйскі калгас і яўрэі складалі большасць насельніцтва[1][2].

Вёска была захоплена нямецкімі войскамі 16 ліпеня 1941 года. Большасць мужчын Антонаўкі прызыўнога ўзросту, у тым ліку і яўрэяў, у чэрвені 1941 года мабілізавалі ў Чырвоную Армію[1].

Пасля акупацыі немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета. Яўрэям пад пагрозай смерці забаранілі выходзіць без нашытых на верхняй вопратцы шасціканцовых зорак. У іх забралі ўсе харчовыя харчы, свойскую жывёлу і птушку[1].

14 лістапада 1941 года немцы і паліцыянты адабралі 18 мясцовых габрэяў, сярод якіх быў стары мужчына 90 гадоў, а астатнія — жанчыны і дзеці, у тым ліку грудныя. Усіх іх адвялі да ямы на беразе аднаго з рукавоў рэчкі Чорная Натапа і расстралялі[1][3][4].

Праз тры дні, 17 лістапада, былі ўзятыя яшчэ 12 габрэяў, якіх адвялі да балота, прымусілі распрануцца і забілі[5][4].

19 снежня немцы забралі з Антонаўкі дзяўчыну Вертліб Зінаіду, адвялі яе ў іншую вёску, дзе на калгасным току цалкам распранулі і расстралялі[1][6].

Вёска Антонаўка была спалена ў 1941 годзе і не аднаўлялася[7][8].

Памяць

Забітых яўрэяў Антонаўкі пасля вайны перапахавалі на былых яўрэйскіх могілках. У 2004 годзе вучні маляціцкай сярэдняй школы на гэтым месцы ўсталявалі помнік у выглядзе дрэва з абсечанымі галінамі і з надпісам, што гэта помнік усім загінулым мірным жыхарам вёскі[1].

У 2017 годзе ў пасёлку Маляцічы недалёка ад будынка сельсавета быў усталяваны помнік габрэям антонаўкі, забітым 14 лістапада 1941 года.

Крыніцы

  1. а б в г д е Литин А., Шендерович И. Деревни Антоновка больше нет Архівавана 31 студзеня 2022.
  2. Шульман А. Кто ищет, тот находит Архівавана 16 сакавіка 2017.
  3. Ботвинник М. «Памятники геноцида евреев Беларуси». Минск, "Беларуская навука, 2000, стр. 300—301 ISBN 985-08-0416-5
  4. а б Свидетельствуют палачи 2010, с. 187.
  5. «Памяць. Крычаўскi раён» 2004, с. 260, 276.
  6. Государственный архив Могилёвской области (ГАМО), — фонд 57, опись 1, дело 10, лист 61-70
  7. Антоновка Кричевский р-н. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2022. Праверана 1 лютага 2022.
  8. Кричевская городская комиссия. Акт ЧГК. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2022. Праверана 1 лютага 2022.

Літаратура

  • У. С. Богаў, Э. Э. Жакевіч i iнш. (рэдкал.); В. Ф. Куліненка (уклад.). «Памяць. Крычаўскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Молодечно: «Перамога», 2004. — 711 с. — ISBN 985-6541-42-5.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya