Гета ў Малечы![]() Гета ў Малечы (лета — кастрычнік 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Малеч Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту. ГісторыяУ чэрвені 1941 года вёска Малеч была захоплена нямецкімі войскамі. Неўзабаве пасля акупацыі немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета[1][2]. Нацысты загадалі пазначыць габрэйскія дамы зоркай Давіда, а кожны габрэй быў абавязаны насіць на рукаве белыя стужкі 10 см шырынёй з жоўтай шасціканцовай зоркай[2]. Для кантролю выканання акупацыйных загадаў яўрэяў прымусілі арганізаваць юдэнрат[2][3]. Яўрэяў абкладалі паборамі і выкарыстоўвалі на прымусовых работах[2]. У кастрычніку (лістападзе[3]) 1941 года немцы пачалі дэпартацыю малецкіх яўрэяў у Бярозу. Напярэдадні высялення яўрэяў Малеча падзялілі. Бежанцаў з Беластока (каля 200 чалавек[3]), з мястэчка Шарашова і іншых населеных пунктаў сабралі ў сінагозе. Мясцовых яўрэяў сагналі ў хрысціянскую школу на Пружанскай вуліцы, на краі мястэчка. Гэты падзел быў праведзены акупантамі, каб прадухіліць паніку і супраціў, так як сярод габрэяў-бежанцаў былі сведкі акцый[2]. На наступны дзень, у нядзелю, габрэяў калонай пагналі ў Бярозу. У гэты дзень былі высланы ўсе вязні гета, акрамя кузняцоў і яўрэяў, пакінутых жыць па-за гета ў суседніх вёсках. На наступны дзень усіх габрэяў-рамеснікаў і габрэяў, якія жылі па-за мястэчка, пад канвоем мясцовай паліцыі таксама адвялі ў Бярозу, дзе ўсе былі забітыя разам з іншымі вязнямі Бярозаўскага гета. ПамяцьУ Малечы на плошчы Свабоды ўсталяваны помнік усім мірным жыхарам вёскі (у тым ліку і габрэям), забітым нацыстамі падчас акупацыі ў 1941—1943 гадах. Памяці ахвярам генацыду яўрэяў каля помніка ўсталяваная асобная дошка. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia