Халакост у Верхнядзвінскім раёне

Да вайны на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна яўрэі жылі ў большасці гарадоў і мястэчак: у Боркавічах, Бароўцы, Верхнядзвінску, Валынцах, Каханавічах, Луначарскім[1], Асвеі, Пустэльніках, Росіцы, Сар’і і многіх іншых. Ужо з першых дзён акупацыі раёна немцы пачалі забіваць прадстаўнікоў народа.

Нацысты, рэалізуючы праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета:

  • у Боркавічах (лета — верасень 1941, закатаваны і забітыя больш за 100 чалавек)
  • у Верхнядзвінску (ліпень 1941 — 2 лютага 1942, забітыя каля 800 чалавек)
  • у Валынцах (лета 1941 — 22 лютага 1942, забітыя больш за 130 чалавек)
  • у Асвеі (1941 — 8 сакавіка 1942, забітыя больш за 650 чалавек)
  • у Каханавічах (1941 — студзень 1942, забітыя 350 чалавек[2])

Шэсць чалавек з Верхнядзвінскага раёна былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»:

  • Дарашкевіч (Пятроўская) Аляксандра, Кайгарадава (Пятроўская) Зінаіда, Пятроўская Марфа і Пятроўскі Аркадзь (усе з вёскі Ярмоліна) за выратаванне Цырклінай Рывы і Цыркліна Леаніда[3];
  • Пухальская Марыя і Пухальскі Уладзіслаў з вёскі Сардыкі за выратаванне Быра Абрахама і Быра Стэфаніі[4].

У раёне ўстаноўлены помнікі на месцах масавых забойстваў яўрэяў у гады Катастрофы — у Барковічах, Верхнядзвінску[5], Валынцы, Нураве[6] і Асвеі[7]. Яшчэ адна брацкая магіла прыкладна 80-ці ахвяр генацыду яўрэяў знаходзіцца ў вёсцы Луначарскае Боркавіцкага сельсавета[8][9].

Крыніцы

Літаратура

  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya