Халакост у Кармянскім раёнеЗа час акупацыі практычна ўсе яўрэі Кармянскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах. Яўрэяў у раёне забівалі ў Карме[1][2][3], вёсках Косельскі Прудок[4], Кляпін[5], Баравая Буда[6] і многіх іншых месцах. Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна гета ў Карме. Тут са жніўня па 8 лістапада 1941 года былі забітыя не менш за 700 чалавек[1][7]. У Кармянскім раёне 2 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта Лялькоў Кандрат і яго дачка Сітнікава (Лялькова) Вольга, якія выратавалі Рысіну (Кільчэўскую) Дзіну і яе дзяцей у вёсцы Задуб’е[8]. Помнік забітым яўрэям раёна ўсталяваны ў Карме на месцы расстрэлу[9][10]. У 2017 годзе ў пасёлку быў усталяваны яшчэ адзін помнік забітым прадстаўнікам народа[11]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia