Халакост у Маладзечанскім раёнеЗа час акупацыі практычна ўсе яўрэі Маладзечанскага раёна — больш за 10 000[1] чалавек — былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[2][3][4]. Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 9 гета.
У Маладзечанскім раёне 9 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Імшэнік Уладзімір і Галіна[5], Куліна Вольга[6], Пясецкія Іосіф і Людміла, Крупіч Іван[7], Карповічы Іван і Антаніна[8], Выхота Тэрэза. Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў н. п. Гарадок[9] (2 помнікі), Краснае[10][11], Лебедзева[1][12][13], Маладзечна[14][15], Радашковічы[16][17] (2 помнікі). Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia