Гета ў Янавічах

Помнік на месцы расстрэлу янавіцкіх яўрэяў, вёска Зайцава, ля збожжатоку.

Янавіцкае гета (25 жніўня — 10 верасня 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Янавічы Віцебскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя

У 1939 годзе ў Янавічах пражывала 709 яўрэяў (з 2037 усіх жыхароў)[1][2].

Мястэчка было акупавана нямецкімі войскамі з 12 ліпеня 1941 года па 10 кастрычніка 1943 года[3]. Захапіўшы Янавічы, нацысты адразу перапісалі ўсіх габрэяў, адначасова праводзячы сярод іх масавыя забойствы[1][4][2][5].

2 жніўня немцы сабралі на плошчы 150 мужчын-яўрэяў і пагналі ў бок вёскі Валькі, дзе расстралялі[2][6]. Праз некалькі дзён забілі яшчэ адну групу з 70 мужчын[5].

25 жніўня немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета, куды сагналі каля 2000 яўрэяў (сярод якіх былі і яўрэі з блізкіх вёсак[7])[8][9].

Гета займала тэрыторыю Тадулінскай і частку Віцебскай вуліц, было абгароджана калючым дротам і ахоўвалася[1][8][10][2]. Вязняў амаль штодня ганялі на прымусовыя працы, і нярэдка групы працуючых не вярталіся ў Янавічы — іх расстрэльвалі, у большасці выпадкаў каля вёскі Ахруткі[4].

10 верасня 1941 года яўрэяў выгналі з дамоў і вывезлі ў бок вёскі Зайцава, дзе ўсіх забілі[11][2].

Памяць

На месцы брацкай магілы стаяла шыльда, на якой былі напісаныя два словы: «Гэта тут». Шыльда стаяла некалькі гадоў пасля вайны. У 1950 годзе пакінутыя яўрэі Янавічаў і іх родныя сталі збіраць грошы на помнік загінуўшым. За збор адказвала Рэбэка Ільінічна Драпкіна (у дзявоцтве Сямейная). У 1951 годзе, у пачатку верасня, да помніка з’ехаліся нешматлікія ацалелыя янавіцкія яўрэі, іх родныя і знаёмыя. Помнік быў усталяваны не ў саміх Янавічах, а побач — у вёсцы Ахруткі, на месцы яра, дзе нацысты вялі масавыя расстрэлы янавіцкіх габрэяў. На помніку выбітыя словы: «Прысвячаецца загінуўшым у Другой сусветнай вайне ад рук фашыстаў 10 верасня 1941 г.»

Праз год ці два яшчэ адзін помнік паставілі ля безыменнага ручая, ва ўрочышчы Стрэлка, дзе было расстраляна каля 230 чалавек. Каля гэтага помніка, недалёка ад сённяшняга калгаснага збожжатоку, агароджаная пляцоўка меншых памераў[12].

У 2007 годзе забітым мясцовым габрэям былі ўсталяваныя помнікі — паміж Янавічамі і вёскай Зайцава і каля вёскі Зайцава на Вальпаўскім полі[13].

Крыніцы

Літаратура

  • А.П. Красоўскi, У.А. Мачульскi, У.I. Мезенцаў i iнш. (рэдкал.), У.I. Мезенцаў (укладальнік). «Памяць. Віцебскi раён». — Мн.: «Мастацкая літаратура», 2004. — 771 с. — ISBN 985-02-0647-0.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
  • I.П. Шамякін (галоўны рэдактар), I.I. Авін, Г.К. Кісялёў, Я.В. Малашэвіч i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Лёзненскi раён». — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 1992. — 592 с. — ISBN 5-85700-063-7.
  • Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya