Бярозаўскае гетаБяро́заўскае ге́та — яўрэйскае гета ў Бярозе, створанае нацыстамі ў перыяд акупацыі Беларусі. СтварэннеНемцы ўвайшлі ў Бярозу 23 чэрвеня 1941 года, наступным днём пасля пачатку ўварвання ў СССР. 26 чэрвеня была спалена сінагога разам з вакольнымі хатамі. Усіх яўрэяў нацысты сагналі ў гета, створанае на вуліцах Вуглянскай і 3-га мая[1]. Сюды былі звезены і яўрэі з вакольных вёсак. Праз некалькі дзён былі створаны юдэнрат і яўрэйская паліцыя для кантролю і арганізацыі выканання акупацыйных загадаў. Усіх яўрэяў абавязалі здаць каштоўнасці і насіць на кожнай руцэ, на грудзях і спіне жоўтыя зоркі[1]. У пачатку ліпеня 1942 гета было падзеленае на дзве часткі[2][3]. У гета «A» змясцілі так званых «карысных» яўрэяў, чыя праца магла быць патрэбная нацыстам. У гета «B» загналі ўсіх астатніх. У геце дзейнічала падпольная група, некаторыя члены якой здолелі ўратавацца і часткова далучыліся да партызанскіх атрадаў[3]. Некаторыя з мяшканцаў гета «A» ўцякалі таксама ў Пружанскае гета[2]. Ліквідацыя28 жніўня 1941 былі расстраляныя каля 100 яўрэяў[3]. Яшчэ каля 1 000 вязняў гета «B» 15 ліпеня 1942 года знішчылі ля вёскі Бронная Гара. Агулам за час акупацыі тут былі забіты более за 50 000 чалавек, прывезеных з гета Брэсцкай вобласці. Ранкам 15 кастрычніка 1942 гета «A» было акружана эсэсаўцамі. Зразумеўшы, што гітлераўцы намераныя вынішчыць гета, яўрэі сабралі апошнія каштоўнасці, аднеслі іх да краўца Абрама Грынберга і падпалілі яго хату, каб нічога не пакінуць акупантам. Частка членаў юдэнрата вырашылі не чакаць і скончылі жыццё самагубствам[1][2]. Паліцаі загналі жыльцоў гета ў машыны і пазвозілі да вёскі Смалярка за пяць кіламетраў ад Бярозы, дзе тых прымушалі распранацца і расстрэльвалі да заходу сонца. На працягу 15—16 кастрычніка ў раёне Смаляркі было расстраляна каля 1800 яўрэяў. Агулам у Бярозаўскім гета на працягу яго існавання загінулі больш за 8000 чалавек[4]. ПамяцьНа адным з месцаў масавых забойстваў жыхароў Бярозы ўсталяваны абеліск[5]. ![]() Ва ўрочышчы Смалярка ўсталяваны помнік вязням гета, расстраляным у 1942 годзе[6]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia