Халакост у Салігорскім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Салігорскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1][2][3].

Яўрэяў у раёне забівалі ў Капацэвічах[4], Астроўках[5][6][7], Касынічах[5][6][7], Крывічах[5][6][7], Пагосце-1[8][6][7], Вялікім Рожане[9][6], Старобіне[10][6][7], Чаланцы[11], Чапялях[12], Кулаках[12], Чырвонай Слабадзе[13][6], Пузічах[14], Хораставе[15] і іншых месцах.

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета.

  • У гета ў вёсцы Пагост (канец чэрвеня — 25 жніўня 1941) былі закатаваныя і забітыя не менш за 440 габрэяў.
  • У гета пасёлка Чырвоная Слабада (да красавіка 1942) забіта больш за 900 чалавек[16][17][18]
  • У гета пасёлка Старобін (да жніўня 1941) забіта 800 чалавек[18][19].

У Салігорскім раёне 5 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Хаміцэвічы Рыгор, Ганна, Пётр і Васіль[20], Салавец (Міхнавец) Крысціна[21].

Тры помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Чырвонай Слабадзе[22][17], два ў Пагосце.

У 1948 годзе на брацкай магіле яўрэяў Старобіна быў усталяваны абеліск[19].

Крыніцы

  1. З. Кнель. Судьба «Дубосека» Архівавана 24 чэрвеня 2022.
  2. Герои партизанского движения
  3. Г. Койфман. Воспоминания Зиновия Борисовича Кнеля Архівавана 13 чэрвеня 2020.
  4. «Памяць. Салігорскi раён» 2004, с. 300.
  5. а б в «Памяць. Салігорскi раён» 2004, с. 301.
  6. а б в г д е ё Э. Ставер. Они когда-то жили рядом Архівавана 4 чэрвеня 2018.
  7. а б в г д Э. Ставер. Людскія слёзы, людске гора кранае сэрца Архівавана 2 мая 2018. (бел.)
  8. «Памяць. Салігорскi раён» 2004, с. 306—308.
  9. «Памяць. Салігорскi раён» 2004, с. 309.
  10. «Памяць. Салігорскi раён» 2004, с. 310—313.
  11. «Памяць. Салігорскi раён» 2004, с. 321.
  12. а б «Памяць. Салігорскi раён» 2004, с. 322.
  13. «Памяць. Салігорскi раён» 2004, с. 323—324.
  14. «Памяць. Салігорскi раён» 2004, с. 316.
  15. Свидетельствуют палачи 2010, с. 36.
  16. Ветеран и человек-легенда из Красной Слободы. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2018. Праверана 24 мая 2018.
  17. а б Холокост на территории СССР 2011, с. 473.
  18. а б Свидетельствуют палачи 2010, с. 180.
  19. а б Холокост на территории СССР 2011, с. 944.
  20. Яд Вашем. История спасения. Хамицевичи Григорий, Анна, Петр и Василий. Архівавана 24 чэрвеня 2022.
  21. Яд Вашем. История спасения. Соловец (Михновец) Кристина. Архівавана 24 чэрвеня 2022.
  22. Сущиц Н. В память о гетто белорусских евреев… Архівавана 24 чэрвеня 2022.

Літаратура

  • Л. М. Драбовіч, М. М. Амельянчук, М. I. Арцюшкевіч i iнш. (рэдкал.); М. З. Башлакоў, А. I. Пляшэвіч, Л. I. Шырін (уклад.). «Памяць. Салігорскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі.. — Минск: БЕЛТА, 2004. — ISBN 985-6302-69-2.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya