Халакост у Шаркаўшчынскім раёне

За час акупацыі яўрэі Шаркаўшчынскага раёна былі практычна цалкам забітыя, і нацысты ніколі не спынялі пошукі і забойствы ацалелых прадстаўнікоў народа. Сярод такіх выпадкаў — расстрэл немцамі і паліцаямі ў чэрвені 1943 года на хутары Райпаль 19 старых, жанчын і дзяцей. У верасні 1943 года ў вёсцы Робертава нямецкія салдаты забілі двух мужчын-яўрэяў, якія ўцяклі з Шаркаўшчынскага гета. У снежні 1941 года 60 яўрэяў з вёскі Мгуміцэ Юзафаўскага сельсавета вывезлі ў Глыбоцкае гета, дзе яны былі забітыя. Увосень 1942 года ў вёсцы Шкунцікі былі схопленыя 7 сем’яў (28 чалавек), вывезеныя ў Шаркаўшчынскае гета і забітыя[1][2]. У чэрвені 1942 года ў вёсцы Шаўдрыкі былі расстраляныя 3 жанчыны, стары і 3 дзяцей[3][4]. Каля вёскі Варонка былі забітыя больш за 70 яўрэяў, а іх парэшткі былі выяўленыя толькі ў 2007 годзе[5][6].

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета:

  • у Германавічах (лета 1941 — лета 1942, каля 300 загінулых),
  • у Лужках (восень 1941 — 1 чэрвеня 1942, больш за 500 загінулых),
  • у Шаркаўшчыне (ліпень 1941 — 18 чэрвеня 1942, каля 1000 загінулых),
  • у Ёдах (лета — кастрычнік 1941, каля 450 загінулых[7][8]).

18 чалавек з Шаркаўшчынскага раёна былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны».

  • Седзюкевіч Мітрафан і Хелена, Канаховіч Вераніка, Ежы і Ніна, Палчэўская (Канаховіч) Ганна, Валынская (Канаховіч) Зофія, Селядзеўская (Канаховіч) Ядвіга, Лагун Альбін і Агнешка — за выратаванне Зільбермана Альтэра і яго сям’і, Смушковіч Хаі-Рывы і яе сям’і[9].
  • Альшэўская Тэадора і яе дзеці Ганна, Казімір і Мікульская Юзэфа, якія выратавалі сям’ю Номкіных: Марціна і яго жонку Бэлу, Гірша і яго жонку Міхаліну, Ехуду, Эстэр, Ехудыт і яе мужа Морыса ў Шаркаўшчыне[10].
  • Марыя Францаўна Левановіч (у дзявоцтве Казачонак) — за выратаванне Якава Сасновіча ў Германавічах[11][12][13].
  • Гродзь Антон і Марыя — за выратаванне Эйнхорна Гірша ў вёсцы Міцькаўшчына[14][15].
  • Бялевіч Пётр — за выратаванне Цымер Цылі, Залмана, Славы і Рыгора[16].

Помнікі ахвярам Катастрофы ўсталяваны ў Шаркаўшчыне, Лужках, Ёдах і Мельніцы.

Крыніцы

  1. «Памяць. Шаркаўшчынскi раён». 2004, с. 223.
  2. Государственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 92, дело 219, листы 278, 280
  3. «Памяць. Шаркаўшчынскi раён». 2004, с. 226.
  4. Государственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 92, дело 219, лист 87
  5. С. Янукович. «Страшная находка», газета «Витебский рабочий», 21 августа 2007 года
  6. А. Пукшанский. «Найдены останки мирных жителей», газета «Звязда», 25 августа 2007 года (бел.)
  7. Холокост на территории СССР 2011, с. 296.
  8. Свидетельствуют палачи 2010, с. 158.
  9. Яд Вашем. История спасения. Седюкевич Митрофан и Хелена Архівавана 8 жніўня 2014.
  10. Яд Вашем. Праведники народов мира. История спасения Номкиных. Архівавана 21 кастрычніка 2016.
  11. Л. Смиловицкий.Судьба еврейских детей в годы оккупации на территории Белоруссии Архівавана 26 ліпеня 2014.
  12. Яд Вашем. История спасения. Казаченок Мария Архівавана 8 жніўня 2014.
  13. «Памяць. Шаркаўшчынскi раён». 2004, с. 211—212.
  14. «Памяць. Шаркаўшчынскi раён». 2004, с. 211.
  15. Яд Вашем. История спасения. Гродь Антон и Мария Архівавана 8 жніўня 2014.
  16. Яд Вашем. История спасения. Белевич Пётр Архівавана 8 жніўня 2014.

Літаратура

  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
  • Л. М. Драбовіч, Г. Ф. Волах i iнш. (рэдкал.); Л. М. Лабачэўская. (уклад.). «Памяць. Шаркаўшчынскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: "БЕЛТА", 2004. — 512 с. — ISBN 985-6302-63-3.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya