Гета ў Шчадрыне

Помнік загінулым вязням гета.

Гета ў Шчадрыне (лета 1941 — 10 сакавіка 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Шчадрын Жлобінскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя

Вёска Шчадрын была захоплена нямецкімі войскамі ў канцы лета 1941 года, і знаходзілася пад акупацыяй да 27 чэрвеня 1944 года[1].

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, нацысты стварылі ў вёсцы гета. Яно было адкрытага тыпу — габрэяў пакінулі жыць у сваіх дамах на адной вуліцы, а астатніх перасялілі да іх. Гета кантралявалася мясцовымі паліцаямі і нямецкімі жандарамі[2]. Вязняў выкарыстоўвалі на прымусовых работах — у асноўным, у механічных майстэрнях для патрэб нямецкай арміі. Прыгожых габрэйскіх дзяўчат немцы сагналі ў адзін з дамоў і выкарыстоўвалі як сексуальных рабынь[3][4].

З 8 па 10 сакавіка 1942 года на ўскраіне вёскі ля габрэйскіх могілак былі расстраляныя каля 1000 (1500[3], 2000[5]) чалавек[6][2][3][4][7].

Памяць

У 1963 годзе брацкая магіла габрэяў на старых габрэйскіх могілках была абгароджана і на ёй быў усталяваны абеліск[3][4].

Крыніцы

Літаратура

  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Г. П. Пашкоў, В. Ф. Бяльковiч, У. К. Ерафееў i iнш. (рэдкал.); С. П. Самуэль (уклад.). «Памяць. Жлобiн. Жлобiнскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 2000. — 752 с. — ISBN 985-11-0186-9.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya