Халакост у Мінскім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Мінскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Тысячы габрэяў у раёне былі забітыя ў канцэнтрацыйным лагеры ў Драздах[1][2], у лагеры смерці ў Трасцянцы[3] і ў іншых месцах.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета.

  • У гета пасёлка Заслаўе (да 29 кастрычніка 1941) былі забітыя больш за 200 габрэяў.
  • У гета горада Мінск (19 ліпеня 1941 — 21 кастрычніка 1943) былі закатаваныя і забітыя больш за 105 000 габрэяў.
  • У гета вёскі Астрашыцкі Гарадок (да восені 1941[4]) загінула некалькі сотняў чалавек[5][6].

У Мінскім раёне 137 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны».

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены:

  • у Мінску (11 помнікаў і 3 мемарыяльныя дошкі);
  • мемарыял на месцы лагера смерці Трасцянец;
  • мемарыяльная пліта на месцы лагеры ў Драздах;
  • у Заслаўі[7];
  • на месцы расстрэлу побач з вёскай Крыжоўка яўрэяў з гета Заслаўя.

Крыніцы

Літаратура

  • Г. П. Пашкоў, I. I. Зяновiч, В. Ц. Осiпаў i iнш. (рэдкал.); М. I. Курскi, Г. А. Маслыка (уклад.). «Памяць. Мiнскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Минск: «Беларуская энцыклапедыя», 1998. — 640 с. — ISBN 985-11-0125-7.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya