Халакост у Воранаўскім раёнеЗа час акупацыі практычна ўсе яўрэі Воранаўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах. Самыя масавыя забойствы яўрэяў у раёне адбываліся ў Воранаве і Радуні[1], а таксама ў вёсцы Гарадзішча[2]. Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета:
У Воранаўскім раёне 7 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага Мемарыяльнага комплексу Катастрофы і гераізму яўрэйскага народа «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Коркуць Казімір, Гаўрылкевіч Антон[3], Ухта Антоній і Марыя[4], Матаніс Анеля, Фелікс і Браніслаў[5]. Па даных камісіі садзейнічання НДК, у Воранаўскім раёне было расстраляна 1604 яўрэі, у тым ліку 492 жанчыны і 299 дзяцей. Камісія змагла ўсталяваць імёны не ўсіх загінулых, а толькі 1387 імёнаў і прозвішчаў[6]. Вялікую работу па ўвекавечанні памяці загінуўшых яўрэяў Воранаўскага раёна правёў Э. Ярмусік, склаўшы спісы загінулых вязняў Воранаўскага і Радуньскага гета з указаннем прозвішча, імя і года нараджэння[7]. Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Воранаве і ў Радуні. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia