Гета ў Слабадзе

Помнік загінулым вязням гета.

Гета ў Слабадзе (пачатак жніўня 1941 — кастрычнік 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Слабада Ульскага сельсавета Бешанковіцкага раёна і бліжэйшых населеных падчас Халакосту.

Гісторыя

Перад вайной насельніцтва вёскі Слабада было большай часткай яўрэйскім[1]. Нацысты занялі яе ў канцы чэрвеня 1941 года.

У пачатку жніўня 1941 года немцы і паліцаі, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Слабадзе (паміж Слабадой і Бортнікамі[2]) гета, загнаўшы туды, акрамя мясцовых яўрэяў, і яўрэяў з бліжэйшых вёсак. Усяго ў гета апынулася 350—365 вязняў[2][3].

У кастрычніку 1942 года[2][4][3] ў Слабаду прыехалі паліцаі, стараста і 12 членаў зондэркаманды з мястэчка Камень. Яны сабралі ўсіх габрэяў у Слабадзе разам. Затым прымусілі габрэяў-мужчын выкапаць у лесе траншэі, а потым забілі іх. Пасля гэтага адводзілі ў лес па дзесяць жанчын і дзяцей і там жа расстрэльвалі[1].

Памяць

На месцы расстрэлу стаяў помнік без шыльды. У 2014 годзе быў усталяваны новы помнік ахвярам генацыду яўрэяў у Слабадзе[5].

Крыніцы

  1. а б А. Шульман. В деревнях Бортники и Слобода Архівавана 17 жніўня 2016.
  2. а б в Справочник о местах принудительного содержания 2001, с. 17.
  3. а б Холокост на территории СССР 2011, с. 101.
  4. Государственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 84, дело 1, листы 82-84об.
  5. Belarus Holocaust Memorials Project. Slabada and Bortniki. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015. Праверана 15 снежня 2015.

Літаратура

  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya