Гета ў Пагосце-ЗагародскімГета ў Пагосце-Загародскім (лістапад 1941 —15 жніўня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Пагост-Загародскі Пінскага раёна падчас Халакосту. ГісторыяПерад вайной большасць насельніцтва Пагост-Загародскага складалі яўрэі[1]. Вермахт заняў вёску ў ліпені 1941 года. Эвакуявацца паспела вельмі мала людзей, таму што жыхароў Заходняй Беларусі («заходнікаў») савецкія памежнікі не прапускалі[2]. У лістападзе 1941 года немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета, абгарадзіўшы яго плотам з калючым дротам[2][3][4][5]. Немцы вельмі сур’ёзна ставіліся да магчымасці яўрэйскага супраціву, і таму ў першую чаргу забівалі ў гета ці яшчэ да яго стварэння яўрэяў-мужчын ва ўзросце ад 15 да 50 гадоў — нягледзячы на эканамічную немэтазгоднасць, бо гэта былі самыя працаздольныя вязні[6]. Таму яшчэ да стварэння гета, у верасні (8 жніўня[7], 10 жніўня[4]) 1941 года, у Пагост-Загародскі прыехалі карнікі і расстралялі на могілках (ва ўрочышчы Малая Даліна[1]) 130 (каля 150[7]) мужчын-яўрэяў, у тым ліку кіраўніка яўрэйскай абшчыны і рабіна[8][9]. Астатніх мужчын, старэйшых за 14 гадоў — каля 350 чалавек — вывезлі ў Ганцавіцкі лагер, дзе ўжо знаходзіліся яўрэі з мястэчка Ленін[2]. Раніцай 15 жніўня 1942 года ўсіх яўрэяў вывелі з гета, адвялі да сінагогі і замкнулі там. Праз некалькі гадзін, пасля абеду, асуджаных людзей адвялі да лесапільні і забілі каля дарогі. Падчас гэтага масавага забойства немцы і калабарацыяністы знішчылі ўсіх яшчэ пакінутых у жывых яўрэяў Пагоста-Загародскага — 600 чалавек[2][10][11][4][12]. На другі дзень па даносе нацысты схапілі яшчэ 27 габрэяў, якія хаваліся ў склепе — большай часткай гэта былі падлеткі і дзеці. Іх расстралялі ў агародзе Мішэрэвіча Мікалая[2]. 1200 чалавек — амаль усё яўрэйскае насельніцтва мястэчка — да сярэдзіны жніўня 1942 года былі забітыя[2]. ПамяцьУ 1990 годзе Іцхак Южук, былы вязень гета, прыехаў у Пагост-Загародскі і аднавіў месцы пахаванняў яўрэяў-ахвяр Катастрофы. Затым ён атрымаў дазвол у мясцовых уладаў і за свае грошы ў 1996 годзе паставіў помнік на месцы расстрэлу габрэяў у лесе каля вёскі Боркі, а ў 1998 годзе на месцы расстрэлу гета паставіў яшчэ адзін помнік, да якога перанёс усё, што засталося ад старых габрэйскіх могілак[2][10][13][14][15][4]. У вёсцы Багданаўка (за 12 км ад Пагоста-Загародскага) 2 жніўня 1941 года немцы забілі 6 яўрэяў-мужчын, а астатніх яўрэяў перамясцілі ў гета ў Пагост-Загародскі. Шмат гадоў праз мясцовы жыхар, беларус Мікалай Ільючык, напісаў і выдаў кнігу сваіх успамінаў у выглядзе дакументальнай аповесці «У памяці ў даўгу», а ў 2006 годзе на месцы забойства габрэяў у Багданаўцы на свае грошы паставіў помнік па ўласным эскізе[16]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia